Органы гандлю адзначаць юбілей

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

28 ліпеня органам гандлю Беларусі спаўняецца 100 гадоў з дня іх утварэння.

Гандлёвая галіна – гэта вельмі важны і неад’емны складнік эканомікі, драйвер яе развіцця, ад стану якой залежаць якасць жыцця і настрой грамадзян Беларусі.

Сёння ў ёй працуе больш за 600 тысяч работнікаў з розных куткоў нашай краіны, якія дзякуючы сваёй прадпрымальнасці, арганізатарскім здольнасцям, дзелавітасці спрыяюць вырашэнню важных сацыяльна-эканамічных задач: задавальненне патрэбаў насельніцтва Беларусі ў таварах і паслугах, удасканаленне абслугоўвання пакупнікоў, развіццё спажывецкага рынку шляхам укаранення сучасных, эфектыўных метадаў і фарматаў гандлю, рэалізацыя сацыяльных праектаў, а таксама ўмацаванне прэстыжу прафесіі.

Напярэдадні святкавання 100-гадовага юбілею органаў гандлю ў рэспубліцы пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі ягоўтварэння, якія дэманструюць найбольш значныя яго дасягненні, а таксама ролю чалавека, які прысвяціў сваё прафесійнае жыццё працы ў гэтай сферы.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga