Забарона на вылаў ментуза

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што да 28 лютага ў рыбалоўных угоддзях Беларусі дзейнічае забарона на вылаў ментуза звычайнага.

За яго здабычу ў тэрміны забароны на яго вылаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічыняў або крымінальная, калі будзе здабыта больш за тры асобіны гэтага віду. Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну ментузаў перыяд нерасту прыйдзецца выплаціць 27 базавых велічыняў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.

 

АлегТРАФІМЧЫК,
дзяржінспектар Слонімскай міжраённайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.