Напамін рыбакам

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У сувязі з неадзінкавымі выпадкамі парушэння правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем кружкоў, жэрліц, ставак, калабашак і іншых аналагічных сістэмаў і прыладаўу начны час сутак, а таксама без указання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова, які ажыццяўляе лоўлю рыбы,забараняецца.

Акрамя гэтага, забараняецца аматарскае рыбалоўства з пакіданнем устаноўленых прыладаў рыбалоўства без візуальнага кантролю. У выпадку выяўлення гэтыя прылады падлягаюць канфіскацыі органамі рыбалоўнага кантролю.

За парушэнне вышэйзгаданых патрабаванняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць —штраф у памеры да 510 беларускіх рублёў.

Алег ТРАФІМЧЫК,
дзяржаўны інспектар Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету