Навіны бібліятэкі. Няхай ведаюць нашчадкі

Грамадства Свежыя навіны

У рамках патрыятычнага праекта “Нам жыць і помніць” на працягу года ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праходзяць мерапрыемствы, якія прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўная іх мэта – выхаванне патрыятызму ў моладзі і падлеткаў, захаванне памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, развіццё праз кнігу і чытанне патрыятычнай свядомасці і грамадзянскасці.

На вечар-сустрэчу пакаленняў “В 44-ом пришла в Принемонье Победа” былі запрошаны прадстаўнік ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Таццяна Трашчаліна і сакратар раённага савета ветэранаў Ядзвіга Гушча. Яны расказалі дзецям пра гераічную стойкасць і самаадданасць людзей таго часу,  іх уклад у Вялікую Перамогу.  Цікавасць у прысутных выклікаў   відэафільм “Дзецям пра  Вялікую Айчынную вайну”, удзел у слайд-віктарыне “Што ты ведаеш пра вайну?”, прагляд буктрэйлераў “Дзеці і вайна”.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца  аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: