Будзе адключацца электраэнергія

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ у снежні 2019 года будзе адключацца электраэнергія ў населеных пунктах раёна: Колкі, Жыбарты, Яцвезь, Вензавец (вуліца Цэнтральная), Раклевічы, Заполле, Чырвоны Бор, Рэпішча, Яблынька, Белавусы, Дзям’янавічы, Гузні, Шаршні, Наваельня (вуліцы Лясная, Зялёная, Дварэцкая), Колкі, Пруд, Ёцавічы, Горка (вуліца Садовая), Руда Яварская, Хвінявічы, Апаліна-Басіна.

Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар электрасетак папярэджвае старшыняў сельскіх саветаў для інфармавання насельніцтва, рассылаюцца SMS-паведамленні.

Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый у выніку стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі ажыццяўляецца без папярэджання. Дзятлаўскі РЭС звяртае ўвагу, што пры правядзенні аператыўных пераключэнняў у электрычных сетках падача электраэнергіі адбываецца таксама без папярэджання.

З надыходам зімовага перыяду пагаршаюцца ўмовы надвор’я, што часам прыводзіць да пашкоджанняў у электрычных сетках, парушэння электразабеспячэння спажыўцоў і ўзнікнення небяспекі паражэння электрычным токам. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, забараняецца набліжацца да абарваных правадоў, моцна нахіленых апораў ліній электраперадачы, дрэваў, якія паваліліся на правады ліній электраперадачы, самавольна заходзіць у электраўстаноўкі і ўключаць там апараты, дакранацца да токаправодных частак.

Калі вы сталі відавочцам парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 2-10-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС