Зрабіце свой выбар

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь лічу: гэта вельмі добра, што важная падзея – перапіс насельніцтва – папярэднічала яшчэ адной знакавай падзеі ў нашай краіне – выбарам у парламент.

У час выбараў нам трэба будзе вырашыць, хто ж у бліжэйшыя гады будзе вызначаць ход гісторыі, рух усяго нашага жыцця.

Выбары ў многім залежаць ад палітыка-прававой культуры грамадзян. Нельга быць у гэтым пытанні абыякавым, думаць, што выбары – гэта фармальнае мерапрыемства, якое нічога не зменіць у нашым далейшым жыцці.Мы павінны імкнуцца да таго, каб найбольш эфектыўна злучаць уладу народа з дзейнасцю прафесійнага апарата кіравання, які, вядома ж, павінен выконваць волю народа, яго спадзяванні і жаданні. Увасабляць гэта менавіта дапамагаюць народныя абраннікі, прадстаўнікі народных мас на месцах, у рэгіёнах.

Зразумела, што ключавой стадыяй выбараў з’яўляецца галасаванне. Нельга псаваць бюлетэні ў час галасавання, трэба падыходзіць да самога працэсу галасавання разумна і свядома. Менавіта выбары здольныя годна ўвасобіць палітычнае самасцвярджэнне грамадзян.

Пачынаючы з дзіцячага садка, школы, працягваючы ў каледжы, універсітэце, мы павінны выхоўваць грамадзянскую палітычную свядомасць. Падрастаючае пакаленне ні ў якім разе не павінна заставацца абыякавым да найважнейшых палітычных падзеяў.

У час выбараў менавіта мы, выбаршчыкі, вырашаем, якія кандыдаты здольныя выказваць нашу волю і патрабаванні, увасабляць у жыццё найбольш эфектыўныя задумкі і рашэнні, узважыўшы ўсе за і супраць, вырашаем, каму даверыць уладу. Ад нашага выбару залежыць будучыня Беларусі ХХІ стагоддзя.

 

Канстанцін КАРНЯЛЮК

 

 



Теги: