Запрашаем маладых людзей на службу

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы прапануе маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў выбраць дастойную і пачэсную прафесію праваахоўніка і далучыцца да дружнага калектыву аддзела.

Вас чакае цікавая і адказная служба па ахове грамадскага парадку, асабістай і дяржаўнай уласнасці, папярэджанне і своечасовае раскрыццё злачынстваў, забеспячэнне бяспекі людзей, абарона іх правоў і законных інтарэсаў.

У нас ёсць вакансіі старшага інспектара-інжынера групы сродкаў і сістэмаў аховы; міліцыянера ўзвода міліцыі; міліцыянера-вадзіцеля групы затрымання ўзвода міліцыі; міліцыянера-кінолага групы затрымання ўзвода міліцыі.

Пры адборы ўлічваюцца маральныя і дзелавыя якасці, стан здароўя, узровень адукацыі кандыдатаў. Сярод абавязковых патрабаванняў: наяўнасць прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі для міліцыянераў узвода міліцыі, вышэйшай адукацыі – для старшага інспектара-інжынера групы сродкаў і сістэмаў аховы, а таксама служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Кандыдат можа атрымаць адмову за тое, што прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці

Для праваахоўнікаў дзяржавай прадугледжаны сацыяльныя льготы і гарантыі. Сярод іх: абавязковае дзяржаўнае страхаванне за кошт рэспубліканскага бюджэта ці іншых прадугледжаных заканадаўствам крыніц. Супрацоўнікі з ліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў маюць права на льготны крэдыт на будаўніцтва, рэканструкцыю або пакупку жылля. Іх дзецям гарантуецца прадастаўленне месцаў у дзіцячых садках на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і члены іх сем’яў маюць права на медыцынскае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя органаў унутраных спраў, санаторна-курортнае лячэнне, іншыя меры сацыяльнай абароны, прадугледжаныя заканадаўствам. Праваахоўнікі могуць разлічваць на першачарговае права па забеспячэнні жылымі памяшканнямі камерцыйнага карыстання камунальнага жылога фонду. Для здачы ўступных іспытаў прадастаўляецца водпуск з захаваннем грашовага забеспячэння пры паступленні ва ўстановы сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі, атрыманні адукацыі пасля ВНУ, дадатковай адукацыі, а таксама ў сувязі з атрыманнем сярэднеспецыяльнай, вышэйшай адукацыі (у вячэрняй ці завочнай форме), адукацыі пасля ВНУ (завочнай ці ў форме суіскальніцтва) ва ўстановах сярэднеспецыяльнай, вышэйшай адукацыі, арганізацыях, якія рэалізуюць праграмы адукацыі пасля ВНУ. Супрацоўнікі, якія праслужылі па кантракце не менш за пяць гадоў (за выключэннем перыядаў навучання ў стацыянары пры атрыманні адукацыі), маюць права на аднаразовую грашовую дапамогу пры заключэнні другога кантракта і наступных або пры падаўжэнні яго на новы тэрмін у памерах: 10 базавых акладаў – пры заключэнні (падаўжэнні) кантракта ад 3 да 5 гадоў, 35 базавых акладаў – пры заключэнні кантракта на пяць і больш гадоў.

Па больш падрабязную інфармацыю наконт працаўладкавання звяртайцеся па адрасе: г. Дзятлава, вул. Фогеля, 15. Тэлефоны для даведак: 2-65-92, 2-51-90, 8-029-8823618.

 

Дзмітрый ХАРОШКА,
начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь