У гарадскім пасёлку Наваельня размешчаны чатыры выбарчыя ўчасткі: Першамайскі № 19, Чыгуначны № 20, участкі для галасавання № 21 туббальніцы “Наваельня” і № 22 Новаяльнянскай гарадской бальніцы.
На першых двух з 12 лістапада праходзіць датэрміновае галасаванне.
Карэспандэнты газеты наведалі Першамайскі ўчастак для галасавання № 19, які знаходзіцца ў Новаяльнянскай сярэдняй школе.
Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Марына Лашкоўская, у спісах для галасавання – 1110 выбаршчыкаў. На Першамайскім участку № 19 упершыню будуць галасаваць 6 чалавек. За ходам галасавання сочаць назіральнікі ад працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў, савета ветэранаў, Чырвонага Крыжа.
Датэрміновае галасаванне на гэтым выбарчым участку праходзіць у добразычлівай, і варта зазначыць, святочнай абстаноўцы.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ