Ведае ўчастковы. Нечаканыя госці на парозе

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Людзі старэйшага пакалення ў сілу свайго ўзросту і стану здароўя могуць стаць даступным аб’ектам здзяйснення злачынстваў.

Тлумачыць, як абараніць сябе і сваіх блізкіх, участковы інспектар АУС райвыканкама Дзяніс Жыбарт:

– Бяспецы пажылых людзей надаецца асаблівая ўвага. У сілу сталага ўзросту многія пацярпелыя не могуць дэталёва апісаць знешнасць злачынцаў, скласці іх суб’ектыўны партрэт або апазнаць па наяўных уліках.

Рэкамендуем: умацаваць дзверы кватэры, дома, у тым ліку і ахоўнай сігналізацыяй; не адчыняць незнаёмым; не саромецца прасіць у наведвальнікаў прад’явіць дакументы. Больш за тое, нават пасля іх прад’яўлення не спяшацца адкрываць незнаёмцам дзверы. Не лішнім будзе паклікаць суседзяў, патэлефанаваць у адпаведныя ўстановы і пацікавіцца, ці накіроўвалі яны свайго супрацоўніка і як яго прозвішча, або паведаміць па тэлефоне 102 аб нечаканых гасцях. Супрацоўнікі аператыўна-дзяжурных службаў пры паступленні кожнага такога паведамлення накіроўваюць нарад АУС па месцы жыхарства пенсіянера для праверкі візіцёраў.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga