З мэтай стварэння сістэмы цікавага, рознабаковага па форме і змесце адпачынку, аздараўлення і творчага развіцця дзяцей, арганізацыі грамадска-карыснай занятасці непаўналетніх у канікулярны перыяд, фарміравання ў навучэнцаў культуры захавання і ўдасканалення асабістага здароўя, навыкаў зносін і талерантнасці ў Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працуе аздараўленчы лагер “Асенняя акварэлька”, якую наведваюць 15 навучэнцаў.
У аснове работы лагера ляжыць ідэя сюжэтна-ролевай гульні, правіл якой выхаванцы прытрымліваюцца на працягу змены. Задача змены заключаецца ў тым, каб дзеці, гуляючы, атрымалі неабходныя навыкі і веды пра здаровы лад жыцця, а таксама правялі час з карысцю, пазнаючы прыроду, гісторыю, традыцыі роднага краю.
У лагеры кожнадзённая выхаваўчая дзейнасць ажыццяўляецца пры дапамозе розных тэарэтычных (гутаркі, пошукавая і даследчая работа, турніры, творчыя гадзіны) і практычных (інтэрактыўныя практыкаванні, творчыя майстэрні, тэматычныя праграмы) форм і метадаў, а таксама розных дасугавых мерапрыемстваў (гульні, забаўляльныя праграмы, экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы, паходы) і др.
Усе ўдзельнікі лагернай змены прыцягнуты да розных відаў творчай дзейнасці.
Спадзяёмся, што адпачынак у лагеры будзе садзейнічаць аднаўленню фізічных і псіхічных сіл, умацаванню імунітэту, развіццю уменняў дзейнічаць калектыўна, прыносіць карысць і сабе і іншым, умацаванню сяброўства і супрацоўніцтва паміж дзецьмі розных узростаў.
С.А. Буйко,
старэйшы выхавацель