У 2021 годзе ў горадзе Дзятлаве плануецца будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 года № 240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.
Для дэталёвага вывучэння пытання аб запатрабаванасці ў будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прапануе грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і жадаючых пабудаваць кватэру ў шматкватэрным жылым доме, а таксама арганізацыям і прадпрыемствам, размешчаным на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, якія жадаюць прыняць удзел у долевым будаўніцтве, у тэрмін да 10 жніўня 2020 года звярнуцца ў аддзел жыллёва–камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама (кабінет № 307, кантактны тэлефон 6-01-73). Пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу.
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама