Тысячнікаў прыбавілася

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Жніво-2019 упэўнена набірае размах на палях Дзятлаўшчыны.

Старанна працуюць на збожжавай ніве вадзіцелі і камбайнеры . Ужо з мінулага тыдня намалоты асобных камбайнавых экіпажаў і колькасць дастаўленага некаторымі вадзіцелямі з поля збожжа пачалі  вымярацца тысячай тон.

Другога жніўня ў КСУП “Русь-Агра”  з падарункамі завітала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык,  каб павіншаваць з працоўнай перамогай  маладога вадзіцеля гаспадаркі Арцёма Бандарэнку, які аўтамабілем “МАЗ -551605” перавёз 1 200 тон зерня. Яна  пажадала Арцёму моцнага здароўя, энтузіязму і ў хуткім часе дасягнуць дзвюх тысяч тон перавезенага збожжа, а таксама ўручыла грамату і каштоўны падарунак.

Да віншаванняў далучыліся выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Русь-Агра” Сяргей Лупач і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Вадзім Царык.

Яны адзначылі, што ў гаспадарцы ёсць і камбайнер-тысячнік – Руслан Міклаш, які на камбайне “Lexion-580” намалаціў 1 050 тон збожжа. Камбайнер таксама атрымаў каштоўны падарунак.

Вольга ЮШКЕВІЧ