Прайшло пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за захаваннем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях пры Дзятлаўскім райвыканкаме.
У ім прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ала Барысенка, старшыні сельвыканкамаў Дзятлаўсккага раёна, святары.
Былі абмеркаваны пытанні аб парадку, умовах, утрыманні і формах узаемадзеяння ўстановаў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў выхаванні непаўналетніх; аб навядзенні парадку, добраўпарадкаванні тэрыторый могілкаў, культавых аб’ектаў у рамках раённага плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы; аб вырабе прававызначальных дакументаў на зямельныя ўчасткі і культавыя будынкі.
Паколькі абмеркаваныя пытанні з’яўляюцца актуальнымі і не будуць губляць сваёй злабадзённасці, ім і надалей будзе надавацца максімум увагі.
Вольга ЮШКЕВІЧ