Вялікая канцэртная праграма сабрала гасцей і ўдзельнікаў свята ў цэнтры Дзятлава.
У гарадскім парку працавала фальклорная пляцоўка “Вянок творчасці народнай”, якую прадстаўлялі музычныя калектывы Дзятлаўскага раёна. Мілагучныя і задушэўныя, вясёлыя і задорныя песні прыйшліся даспадобы слухачам.
Канцэртную праграму народнага эстрадна-духавога аркестра “Акцэнт” з гарадскога пасёлка Наваельня дзятлаўчане прынялі на “ўра”.
Вялікі гала-канцэрт лепшых эстрадных выканаўцаў раёна “Роднаму краю песню прысвячаю” захапіў кожнага прысутнага. Тут можна было пачуць песні на любы густ.
Акрамя раённых выканаўцаў на свята ў Дзятлава завіталі артысты з Мінска. Аляксей Ром, дуэт “HeБоЯнstyle”, Вольга Змуршчык падарылі дзятлаўчанам добры настрой і шмат уражанняў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Юлія БАКУНОВІЧ
Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ