На гарадскім стадыёне “Колас” у рамках Першага чэмпіянату горада Дзятлава па футболе сярод установаў адукацыі раёна прайшлі футбольныя сустрэчы паміж камандамі юнакоў 9 – 11 класаў.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы камітэт ГА “БРСМ”, Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці.
Удзел у чэмпіянаце прынялі каманды футбалістаў з чатырох раённых установаў адукацыі. Спаборніцтвы праходзілі ў шэсць тураў, адбылося 12 гульняў.
Сводка з турнірнай табліцы па выніках згуляных матчаў:
Новаяльнянская СШ – СШ № 1 горада Дзятлава 4 : 0
СШ № 3 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава 6 : 0
Новаяльнянская СШ – гімназія № 1 горада Дзятлава 6 : 2
СШ № 3 горада Дзятлава – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 1
СШ № 1 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава 4 : 1
СШ № 3 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 2 : 1
СШ № 3 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава 7 : 0
СШ № 1 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 3 : 2
Новаяльнянская СШ – гімназія № 1 горада Дзятлава 3 : 0
СШ № 3 горада Дзятлава – СШ № 1 горада Дзятлава 10 : 0
СШ № 1 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава 2 : 1
СШ № 3 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 3 : 0
У фінальным этапе Першага чэмпіянату горада Дзятлава па футболе пераможцам стала каманда СШ № 3 горада Дзятлава, сярэбраны прызёр – каманда сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, на трэцяй прыступцы п’едэсталу – футбалісты Новаяльнянскай сярэдняй школы, чацвёртае месца – у гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Лепшым іграком чэмпіянату прызнаны выхаванец Новаяльнянскай сярэдняй школы Аляксандр Жых, лепшым абаронцам – выхаванец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Арцём Лішык, лепшым варатаром стаў Уладзімір Емяльянчык, выхаванец гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Напрыканцы сустрэчы каманды-ўдзельніцы і лепшыя ігракі былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі, сувенірамі, мячамі і кубкамі.
Фінансавую падтрымку ў правядзенні Першага чэмпіянату горада Дзятлава па футболе сярод установаў адукацыі раёна аказалі аддзел масавага футбола Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” і Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці. Асобную падзяку за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа выказвае рэгіянальнаму менеджару Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Яўгену Юцэвічу.
Уладзімір ГАНЧАР,
трэнер-выкладчык па футболе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы