Футбольныя сустрэчы

Свежыя навіны Спорт і турызм

На гарадскім стадыёне “Колас” у рамках Першага чэмпіянату горада Дзятлава па футболе сярод установаў адукацыі раёна прайшлі футбольныя сустрэчы паміж камандамі юнакоў 9 – 11 класаў.

Арганізатарамі спаборніцтваў  выступілі Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы камітэт ГА “БРСМ”, Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці.

Удзел у чэмпіянаце прынялі каманды футбалістаў з чатырох раённых установаў адукацыі. Спаборніцтвы праходзілі ў шэсць тураў, адбылося 12 гульняў.

Сводка з турнірнай табліцы па выніках згуляных  матчаў:

Новаяльнянская СШ – СШ № 1 горада Дзятлава                        4 : 0

СШ № 3 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава         6 : 0

Новаяльнянская СШ – гімназія № 1 горада Дзятлава                 6 : 2

СШ № 3 горада Дзятлава – СШ № 1 горада Дзятлава                1 : 1

СШ № 1 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава         4 : 1

СШ № 3 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ                        2 : 1

СШ № 3 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава         7 : 0

СШ № 1 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ                        3 : 2

Новаяльнянская СШ – гімназія № 1 горада Дзятлава                 3 : 0

СШ № 3 горада Дзятлава – СШ № 1 горада Дзятлава              10 : 0

СШ № 1 горада Дзятлава – гімназія № 1 горада Дзятлава         2 : 1

СШ № 3 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ                        3 : 0

У фінальным этапе Першага чэмпіянату горада Дзятлава па футболе пераможцам стала каманда СШ № 3 горада  Дзятлава, сярэбраны прызёр – каманда сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, на трэцяй прыступцы п’едэсталу – футбалісты Новаяльнянскай сярэдняй школы,  чацвёртае месца – у гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Лепшым іграком чэмпіянату прызнаны выхаванец Новаяльнянскай сярэдняй школы Аляксандр Жых, лепшым абаронцам – выхаванец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Арцём Лішык, лепшым варатаром стаў Уладзімір Емяльянчык, выхаванец гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Напрыканцы сустрэчы каманды-ўдзельніцы і лепшыя ігракі былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі, сувенірамі, мячамі і кубкамі.

Фінансавую падтрымку ў правядзенні Першага чэмпіянату горада Дзятлава па футболе сярод установаў адукацыі раёна аказалі аддзел масавага футбола Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” і Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці. Асобную падзяку за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа выказвае рэгіянальнаму менеджару Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”  Яўгену Юцэвічу.

Уладзімір ГАНЧАР,
трэнер-выкладчык па футболе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы