У некаторых летніках Дзятлаўскага раёна хутка апошні дзень працы.
Як адпачылі дзеці, што ім спадабалася і запомнілася за гэты час? Сваімі ўражаннямі дзеляцца іх выхаванцы.
Анастасія Біль і Віялета Юшкевіч, наведвальніцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:
– Праграма летніка была вельмі насычаная. Кожны дзень быў распісаны па хвілінах, таму сумаваць не даводзілася. Святы, гульні, забавы, спаборніцтвы, экскурсіі рабілі адпачынак у летніку цікавым.
Мы з задавальненнем наведвалі кінатэатр “Спадарожнік”, школьную і гарадскую бібліятэкі. Але больш за ўсё нам спадабаліся паходы на пляж. Сонца, свежае паветра і вада – гэта здорава!
За гэты час мы вельмі пасябравалі паміж сабой. У лагеры адчувалі сябе камфортна, бо з намі працавалі добрыя, спагадлівыя выхавальнікі.