У сімвалах – гісторыя краіны

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У гэтым годзе святкаванне Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у нашай краіне прыпадае на 12 мая.

З гэтай нагоды на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства “У сімвалах – гісторыя краіны”. У рамках святочнага дня прайшоў флэшмоб, выступілі агідбрыгады школ раёна, сцяг-шоу прадставілі Казлоўшчынская і Вензавецкая сярэднія школы, сярэднія школы № 1 і № 3 горада Дзятлава.

У рамках святочнага мерапрыемства прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстановаў адукацыі раёна. Пераможцай стала каманда гімназіі № 1 горада Дзятлава, другое месца атрымалі навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, трэцяе месца – у каманды трэцяй дзятлаўскай школы.

Работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі інтэлектуальную віктарыну “Мой сцяг. Мой герб. Мая Беларусь”.

На працягу ўсяго свята сваімі выступленнямі радавалі прысутных артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ