Семдзесят чацвёртая мірная вясна (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Дзень Перамогі – вялікае, легендарнае і праслаўленае подзвігамі людзей свята.

У райцэнтры на плошчы 17 Верасня прайшло ўрачыстае адкрыццё святкавання гэтага радаснага і значнага дня.

Жыхары Дзятлаўшчыны сабраліся, каб чарговы раз успомніць пра подзвігі, якія адбыліся ў жорсткія ваенныя гады. Людзі рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба, трымалі ў руках фотапартрэты загінулых на палях бітваў або памерлых у пасляваенны час сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння быў дадзены фініш раённаму праекту “75 дзён да Перамогі”, а Сцяг Перамогі і Капсулу памяці перадалі ў раённы музей.

Канцэртную праграму “Усім вам, хто вынес тую вайну, — паклон і памяць пакаленняў” арганізавалі работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Таксама на гародской плошчы дзейнічала выстава-продаж “Горад майстроў”, працавалі гандлёвыя кропкі і атракцыёны для дзяцей.

 

У час мерапрыемства працавала палявая пошта. Дзятлаўчане і госці горада атрымалі пісьмы-трохкутнічкі.

Юлія БАКУНОВІЧ
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

 

 

 



Теги: