Пагуляем у шашкі разам

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сям’я — самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека.

Сям’я — гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе.

У дашкольных групах Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы праходзіць Тыдзень сям’і. Асабліва цікавым аказаўся вечар адпачынку “Пагуляем у шашкі разам”. Бацькі з хваляваннем садзіліся за стол з шашачнай дошкай. Тата Улада Старука  прызнаўся, што апошні раз гуляў у шашкі, калі яшчэ сам вучыўся ў школе. Дзеці з задавальненнм сачылі за спаборніцтвамі і былі іх актыўнымі балельшчыкамі.

Сустрэча атрымалася незвычайна цёплай і сяброўскай. Гэта яшчэ раз даказвае, што такія мерапрыемствы збліжаюць дзяцей, бацькоў і педагогаў.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы