Юбілейныя медалі і альбом “Гродзеншчына ў асобах” у Дзень працы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

2019 год азнаменаваны 100-годдзем з дня ўтварэння БССР. Да юбілейнай даты былі выпушчаны памятныя сувенірныя медалі “З нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР 1919-2019”.

За шматгадовую бездакорную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ва ўрачыстай абстаноўцы ад старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка гэтыя ўзнагароды атрымалі нашы землякі. Медалямі адзначаны Вольга Башко, Пётр Сокал, Валянцін Даўгач.

Напярэдадні 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці абласны выканаўчы камітэт стаў ініцыятарам выдання персаніфікаванага альбома “Гродзеншчына ў асобах”. Героямі гэтай кнігі сталі звыш 200 жыхароў Прынёмання, сярод якіх 8 нашых землякоў, якія сумленна і самааддана працавалі на карысць свайго краю і Айчыны.

У святочны дзень кніга “Гродзеншчына ў асобах” і памятныя сувенірныя медалі “З нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР 1919-2019” атрымалі Іосіф Паўлюкевіч, Васіль Сцяпура, Эмілія Тарасевіч, кніга “Гродзеншчына ў асобах” уручана жонцы Станіслва Жульпо Ірыне Уладзіміраўне, будзе перададзена жонцы Яўгена Вырко Зінаідзе Сямёнаўне.

Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ