Флэш-акцыя «Павіншуй ветэранаў вайны і працы»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Члены цімураўскіх атрадаў 5-6 класаў Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у флэш-акцыі “Павіншуй ветэранаў вайны і працы”.

Яны павіншавалі з Днём Перамогі і падарылі святочныя паштоўкі адінокім пажылым людзям, якія жывуць у аграгарадку Дварэц. Сярод іх Аляксандра Паўлаўна Пачук, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была вывезена немцамі ў Германію, Ядзвіга Іванаўна Шмыгіна, ветэран педагагічнай працы, былая настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы і Анастасію Сцяпанаўну Карповіч, 104-гадовую жыхарку аграгарадка Дварэц.

Віталій ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы



Теги: