З 28 сакавіка па 28 красавіка ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава жывых экзатычных жывёл «Жывы куток».
На выставе прадстаўлены жывыя змеі, кракадзіл, тараканы, чарапахі, хамякі, афрыканскі вожык і шмат іншых жывёл з калекцыі віцебскага біёлага Сяргея Відзюкова.
Выстава спадабаецца і дарослым, і дзецям.