“Запалкавы цуд” у Дзятлаве

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы калекцыянера і сябра Дзятлаўшчыны са Слоніма Сяргея Чыгрына.

На выставе можна пазнаёміцца з гісторыяй запалак, убачыць невялікія творы мастацтва, на якія мы не заўсёды звяртаем увагу, але яны з’яўляюцца адлюстраваннем нашай гісторыі, культуры і традыцый, а таксама нашых захапленняў.

Сяргей Мікалаевіч – беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст, працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра, а яшчэ займаецца калекцыяніраваннем запалкавых карабкоў і этыкетак. Гэты занятак сёння з’яўляецца дастаткова рэдкім хобі, але аматар гэтай навукі працягвае развіваць сваю калекцыю і радаваць наведвальнікаў.

Сяргей Чыгрын расказаў шмат цікавых гісторый пра з’яўленне запалак у яго калекцыі.

На мерапрыемства завітаў інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін, ён нагадаў дзецям, якія прыйшлі ў музей, што запалкі могуць быць і небяспечнымі. Усе разам яшчэ раз успомнілі правілы пажарнай бяспекі.

Вольга ЮШКЕВІЧ