Выстава “Мастакі роднай зямлі”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі 7 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Мастакі роднай зямлі”.

У Год малой радзімы вельмі актуальна, што любоў – гэта не проста словы, а любоў павінна прыносіць плён, натхняць, радаваць іншых людзей, сваіх землякоў.

Музей прадставіў работы дзевяці нашых землякоў, якія шчыра любяць Дзятлаўшчыну і ўвасабляюць яе прыгажосць на сваіх палотнах. Гэта Іван і Юрый Козелы, Жанна Лукашэня, Аркадзь Сокал, Анжэла Латушка, Віктар Жылянін, Анатоль Кардаш, Алесь Квяткоўскі, Жанна Нагавонская. На мерапрыемстве прысутнічалі тры аўтары, якія расказалі крыху пра сябе і свае работы.

Наведвальнікі выставы змаглі не толькі палюбавацца творамі жывапісу, але і пагутарыць з мастакамі, задаць пытанні, сфатаграфавацца на памяць.

Выстава будзе працаваць да канца лютага.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: