Вітайма Збаўцу!

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Пальмавая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясновае свята Пасхі.

Апошнюю нядзелю Вялікага Посту называюць таксама Нядзеляй Пакуты Пана. Яна распачынае вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень. Хрыстовы крыж вядзе не да смутку, а да радасці.

Сардэчна запрашаем на ўрачыстасць Вербнай нядзелі – асвячэнне галінак вярбы ў Касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве 14 красавіка ў 10 гадзін.

Пан Езус зробіць для ўсіх прысутных вялікае здзіўленне. Сардэчна запрашаем кожную сям’ю.

Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула