Суботнік у раёне. Шануем і памятаем

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З мэтай актыўнага далучэння моладзі Дзятлаўскага раёна ў мерапрыемствы суботніка аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі арганізаваў раённы конкурс на лепшы валанцёрскі атрад па добраўпарадкаванні  помнікаў і воінскіх пахаванняў Дзятлаўскага раёна «Шануем і памятаем».

Конкурс прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Моладзь Дзятлаўшчыны прымала актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на прылеглых тэрыторыях да помнікаў загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны і воінскіх пахаванняў.

Вучні сярэдняй школы №3 горада Дзятлава працавалі каля абеліска Славы.

Таксама дзеці прыбіралі на прышкольных участках.