Эканоміш на аплаце – застанешся без кватэры

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На 1 лістапада 2018 года ў Дзятлаўскім раёне з 8647 асабовых рахункаў 858 маюць пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі (далей ЖКП) на суму 126 тысяч рублёў.

Ад гэтага ў першую чаргу пакутуюць грамадзяне, якія добрасумленна аплачваюць ЖКП, бо аб’ём і хуткасць работ па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў залежаць у тым ліку ад колькасці ўласнікаў кватэр, якія ўнеслі аплату да 25-га чысла кожнага месяца. Вынікі неаплаты – недахоп сродкаў у бюджэце раёна і на рахунках прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў жыллёва-камунальных паслугаў.

Каб знізіць запазычанасці насельніцтва за ЖКП у 2018 годзе, камунальнікі Дзятлаўшчыны правялі наступную работу:

– пададзены 175 выканаўчых надпісаў у натарыяльную кантору Дзятлаўскага раёна на спагнанне запазычанасці па аплаце ЖКП;

– накіраваны (разнесены) 3015 папярэджанняў па аплаце ЖКП (аб спагнанні запазычанасці ў прымусовым парадку, аб высяленні, аб прымусе ўласнікаў да адчужэння жылога памяшкання);

– выдадзены 2090 папярэджанняў на адключэнне камунальных паслугаў, 7 абанентаў адключаны ад карыстання камунальнымі паслугамі.

Нагадваем, што падключэнне камунальных паслугаў пасля пагашэння запазычанасці ажыццяўляецца на платнай аснове.

Многія неплацельшчыкі не разумеюць, што, згодна з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, у выпадку несвоечасовай аплаты ЖКП яны могуць наогул страціць добраўпарадкаванае жыллё. У суд Дзятлаўскага раёна ўжо былі пададзены 7 зваротаў на высяленне з дзяржжылфонду камерцыйнага карыстання без прадастаўлення іншага жылога памяшкання за несвоечасовую аплату ЖКП. Па 6 з іх прыняты рашэнні аб высяленні за неаплату ЖКП без прадастаўлення альтэрнатыўнага жылля, яшчэ адзін зварот знаходзіцца на стадыі разгляду.

Такія жорсткія меры прымаюцца не толькі да наймальнікаў кватэр, але і да ўласнікаў жылых памяшканняў, якія таксама могуць страціць свае квадратныя метры.

Паводле артыкула 93 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, калі назапасілася шасцімесячная запазычанасць па камунальных плацяжах, з усімі членамі сям’і можна застацца без месца ў інтэрнаце. Іншае жылое памяшканне такім неплацельшчыкам таксама не прадастаўляецца.

Не ватра забывацца і аб абавязковасці выканання Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрамання жылых і дапаможных памяшканняў. Без прадастаўлення іншага жылога памяшкання за неаднаразовае парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі можа быць выселены грамадзянін, які на працягу года тры і больш разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў Жыллёвага кодэкса РБ, і гэтыя парушэнні рабілі пражыванне з ім у адным жылым доме немагчымым для іншых.

У кожным шматкватэрным доме ёсць людзі, якія ігнаруюць дасланыя ім квіткі на аплату за кватэру. Што будзе, калі на выклік не выйдзе аварыйная брыгада? А паколькі не ад усіх жыльцоў на рахунак ЖКГ паступае квартплата, ад гэтага пакутуе якасць рамонту жыллёвага фонду. Чым больш несвядомых грамадзян, тым меншая сума, прызначаная для прафілактычных і падтрымліваючых рамонтаў, застаецца на рахунку ЖКГ.

Мець запазычанасці па аплаце ЖКП небяспечна. Як тлумачылася вышэй, акрамя таго, што вы можаце пазбавіцца вады і цяпла, вы рызыкуеца застацца з пустым рахункам, атрымаць забарону на выезд за мяжу, страціць маёмасць і нават кватэру. Каб пазбегнуць пералічаных крайніх мераў, неабходна своечасова аплачваць камунальныя паслугі.

Нагадваем, што заканадаўствам парадугледжаны тэрмін унясення аплаты да 25-га чысла штомесяц у поўным аб’ёме. Не забывайцеся пра гэта.

Сяргей ЛУНЯ,
дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ



Теги:

1 комментарий по теме “Эканоміш на аплаце – застанешся без кватэры

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *