Беражыце свой веласіпед

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З пачаткам вяснова-летняга перыяду ў органы ўнутраных спраў часцей за ўсё звяртаюцца грамадзяне нашага раёна, у якіх укралі веласіпед.

Некалькі парад, якія варта ведаць гаспадарам веласіпедаў:

— захоўвайце дакументы, атрыманыя пры пакупцы веласіпеда;

— калі дакументаў па якой-небудзь прычыне няма, сфатаграфуйце серыйны нумар рамы (як правіла, выбіты знізу на карэтачным вузле рамы);

— зрабіце фатаграфіі веласіпеда, запомніце яго асаблівыя прыкметы (аксэсуары, наклейкі, драпіны).

Усё гэта значна дапаможа ў пошуку ў выпадку крадзяжу ці апазнанні вашай уласнасці.

Не пакідаць веласіпед без нагляду. Пакідаючы – забірайце з сабой усё абсталяванне, якое можна хутка зняць (помпа, ліхтар, а таксама, калі дазваляе канструкцыя, сядло).

Не купляйце былыя ва ўжыванні веласіпеды без дакументаў. Памятайце, што ў такім выпадку вы рызыкуеце стаць гаспадаром крадзенага сродку для перамяшчэння.

За крадзеж веласіпеда прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама