Па мабільны – у чужую кішэню

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў грамадзянін К. тайна скраў у свайго знаёмага мабільны тэлефон маркі “Prestigio Wize Q3”.

У скрадзеным тэлефоне знаходзіліся флэш-карта аб’ёмам памяці 16 Гб і сім-карта ЗАТ “БЕСТ”. Агульны кошт маёмасці пацярпелага, якою завалодаў злодзей, склаў 166 рублёў 68 капеек.

За крадзеж грамадзянін К. можа быць пакараны грамадскімі работамі, штрафам, або папраўчымі работамі да двух гадоў, арыштам ці абмежаваннем волі да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта