Аўтаўладальніку на заметку

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Да работнікаў Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” аўтаўладальнікі часта звяртаюцца з пытаннямі.

Пытанне: ці можна прайсці тэхагляд на зімовай гуме летам?

Адказ: можна.

Пытанне: у сувязі з тэхнічным рэгламентам, які ўступіў у сілу ці можа быць затаніраванае не люстраной плёнкай задняе шкло аўто пры наяўнасці бакавых люстэркаў задняга віду?

Адказ: пры праходжанні тэхагляду такі транспартны сродак будзе прызнаны не адпаведным устаноўленым патрабаванням тэхнічнага кодэкса “Дзяржаўны тэхнічны агляд транспартных сродкаў. Парадак правядзення праверкі тэхнічнага стану транспартных сродкаў”, на падставе якога на шкле транспартнага сродка не дапушчальная наяўнасць напыленняў, пакрыццяў, у тым ліку плёнкавых.

Пытанне: ці змагу я прайсці тэхнічны агляд, калі замяніў дыскі на колах з 15-га на 16-ты памер?

Адказ: пройдзеце, калі ўстаноўка колаў такога памеру прадугледжана вытворцам транспартнага сродка.

Пытанне: хачу нанесці аэраграфію на капот, чуў, што па новых нормах можна выкарыстоўваць да трыццаці працэнтаў паверхні аўто?

Адказ: цяпер дапускаецца адрозненне афарбоўкі транспартнага сродка не больш за адну трэцюю часткі плошчы знешне бачных паверхняў кузава (кабіны), ад указанай у пасведчанні аб рэгістрацыі. Разам з тым, наяўнасць на транспартным сродку знешне бачных малюнкаў, у адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржаўнага тэхнічнага агляду, не дапускаецца. Аэраграфія будзе лічыцца знешне бачным малюнкам у выпадку, калі яе змест (надпіс) будзе адрознівацца з адлегласці 10 метра пры натуральным асвятленні на ўзроўні 1,6 метраў ад узроўню апорнай паверхні.

Алег УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”