Спартыўныя спаборніцтвы

Свежыя навіны Спорт і турызм

Напярэдадні свята, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны, у Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе адбыліся спартыўныя спаборніцтвы з удзелам татаў нашых выхаванцаў.

У час свята праводзіліся эстафеты, конкурсы, гульні. Па заканчэнні дзеці ўручылі татам падрыхтаваныя падарункі. Хочацца выказаць падзяку бацькам за падрыхтоўку і правядзенне спаборніцтваў, за жаданне прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх дзяцей.

Надзея СТУПЧЫК,
выхавацель дашкольнай адукацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Фота прадастаўлены аўтарам