Звяртайцеся – вам дапамогуць

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага контролю з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян і кантроль за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

У Камітэт дзяржкантролю за 2018 год паступілі 924 звароты грамадзян.

Адной з падставаў для звароту грамадзян па пытаннях ЖКГ з’яўляецца неналежны кантроль якасці правядзення рамонтных работ. Захавалі сваю актуальнасць пытанні ўтрымання і рамонту жылфонду. Аналіз паказаў, што не ўсе запланаваныя работы выконваюцца своечасова, у поўным аб’ёме і належнай якасці.

Пытанні аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі знайшлі сваё адлюстраванне ў 51 звароце.

Зменшылася колькасць зваротаў па пытаннях дзейнасці прадпрыемстваў (арганізацый). Большасць з іх тычылася работы прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Грамадзяне звярталіся ў Камітэт як з нараканнямі на якасць гандлёвага абслугоўвання: рэалізацыю няякасных тавараў, без наяўнасці цэннікаў, невыкананне асартыментнага пераліку, так і па пытанні закрыцця магазінаў у сельскіх населеных пунктах у сувязі з нерэнтабельнасцю і адсутнасцю кадраў.

Не пакінулі грамадзяне без увагі і пытанні працоўнага заканадаўства — 85 зваротаў, па жыллёвай тэматыцы — 58. Актуальнай для грамадзян засталася праблема невыканання арганізацыямі вобласці абавязацельстваў па ліквідацыі дэфектаў, дапушчаных пры будаўніцтве жылля, у гарантыйны і паслягарантыйны перыяд.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці