“Залатая шайба” ў Дзятлаве

Галоўнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У раёне праходзіць першынство па хакеі “Залатая шайба”. 23 і 24 студзеня адбыліся спаборніцтвы сярод юнакоў малодшай узроставай групы (2005 года нараджэння і малодшыя).

На лёд, гатовыя да спартыўнага паядынку, рашуча выйшлі каманды сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №3, гімназіі №1 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Гезгалаўскай сярэдніх школ. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла каманда СШ №3, другое – СШ №1, а бронза дасталася гімназіі №1 горада Дзятлава.

Усяго юныя хакеісты забілі 88 шайбаў. Самым лепшым бамбардзірам быў прызнаны Дзмітрый Дзірвук (СШ №3, 18 шайбаў), таксама вызначыліся Міхаіл Петрыкевіч (СШ №1, 11 шайбаў), Іван Губко (СШ №3, 11 шайбаў). Лепшы варатар – Антон Котаў (СШ №3), лепшы нападаючы – Максім Аляксейчык (СШ №3), лепшы абаронца – Іван Губко (СШ №3).

У склад каманды-пераможцы ўвайшлі: Іван Губко, Дзмітрый Дзірвук, Раман Котаў, Расціслаў Гародка, Яраслаў Урбан, Максім Аляксейчык, Ягор Салавей, Антон Котаў, Ягор Зыкін, Іван Кавалёў, Дзмітрый Марук.

Спаборніцтвы працягнуцца 25 і 26 студзеня 2019 года (старэйшая ўзроставая група; 30 і 31 студзеня 2019 года (сярэдняя ўзроставая група).

Вольга ЮШКЕВІЧ