Сітуацыя на рынку працы і спісы незанятых

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Па даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня 2019 года па краіне склаў 0,3 працэнта і ў параўнанні з 1 студзеня 2018 года знізіўся на 0,2 працэнтныя пункты.

Калі параўноўваць лічбы па рэгіёнах, то ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,4 працэнта; у Гомельскай і Мінскай абласцях – 0,3 працэнта; у Мінску – 0,1 працэнта.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 студзеня 2019 года склаў 0,2 беспрацоўных на адну вакансію.

Нагадваем, што да 1 лютага будуць сфарміраваны спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія павінны аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі з поўным пакрыццём затрат. Спісы фарміруюць пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, створаныя ў рэгіёнах.

Ірына СТЫРНІК



Теги: