Сёння супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях годна вырашаюць складаныя задачы па абароне краіны ад тэхнагенных аварый і стыхійных бедстваў.
У пераадоленні наступстваў надзвычайных сітуацый яны не раз праявілі свае высокія прафесійныя і маральныя якасці, заслужыўшы павагу нашых грамадзян і замежных калегаў. Кожны ратаўнік з гонарам выконвае свой службовы абавязак і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, часам рызыкуючы ўласным жыццём.
Выказваем асаблівую ўдзячнасць усім ветэранам МНС, многія з якіх і сёння перадаюць свой бясцэнны вопыт маладым работнікам. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт