Лёгкаатлетычная бронза Леаніда Герасімчыка

Свежыя навіны Спорт і турызм

Рэспубліканская бронзавая перамога ў лёгкаатлета з Дзятлаўскай ДЮСШ.

У студзені 2019 года на лёгкаатлетычным манежы ў Гомелі прайшла першая ў новым годзе Рэспубліканская сустрэча наймацнейшых лёгкаатлетаў, у якой прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты 2004-2005 гадоў нараджэння.

Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу на спаборніцтвах у асабістым заліку прадстаўлялі яе выхаванцы Леанід Герасімчык і спартсменка-выхаванка Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, цяперашняя спартсменка-навучэнка Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву Варвара Кончык.

У спаборніцтвах па бегу на дыстанцыі 60 метраў Леанід Герасімчык фінішыраваў з вынікам 7,62 секунды. На цырымоніі ўзнагароджання ён падняўся на трэцюю прыступку п’едэстала – стаў бронзавым прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Яго трэнер-выкладчык – Аляксандр Кучынскі.

Варвара Кончык выступіла ў дзвюх дысцыплінах: 2000 метраў спартыўнай хадзьбы  з вынікам 10.04.95 – 5 месца, і 3000 метраў спартыўнай хадзьбы з вынікам 16.21.82 – 8 месца. Яе рыхтавала  трэнер-выкладчык –Святлана Лагута.

Усе ўдзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Таксама Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі былі падрыхтаваны спецыяльныя ўзнагароды для спартсменаў, якія не сталі пераможцамі, але паказалі высокія вынікі.

Віншуем уладальніка бронзавай перамогі  Леаніда Герасімчыка з узнагародай і жадаем выдатных і выніковых сезонаў і поспехаў на будучых стартах.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадаставіў трэнер-выкладчык ДСЮШ Аляксандр Кучынскі