Новы год — час спаўнення жаданняў (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

23 снежня ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама  для  дзяцей супрацоўнікаў завітала сапраўдная навагодняя казка ад  Беларускага гульнявога тэатра роставых лялек  “Dolls4all”.

Казачныя персанажы запрасілі ўсіх прысутных далучыцца да іх танца, паўдзельнічаць у музычнай гульні. Яны весялілі дзяцей, вадзілі з імі карагоды.

Новы год — час спаўнення жаданняў. Дзеці і дарослыя з нецярпеннем чакаюць яго, каб хоць ненадоўга акунуцца ў свет чараўніцтва і цудаў. Кожны год магчымасць паверыць у мару і атрымаць навагоднія падарункі дзецям дае дабрачынная рэспубліканская навагодняя акцыя «Нашы дзеці». У рамках акцыі на ранішнік таксама былі запрошаны дзеткі з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

А якое ж навагодняе свята без падарункаў? Усе дзеці, якія, дарэчы, падрыхтаваліся і прыйшлі ў прыгожых касцюмах, расказвалі вершы, спявалі песні і за гэта атрымалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: