Якія правы ў дзяцей-інвалідаў?

Важнае Свежыя навіны Улада

Раённая група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам КСУП “Войневічы”.

Гутарка з работнікамі вытворчага прадпрыемства адбылася пры ўдзеле начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Калодка, старшыні Войневіцкага сельвыканкама Васіля Малікі і дырэктара КСУП “Войневічы” Сяргея Францішчыка. Удзел у сустрэчы таксама прынялі вядучыя спецыялісты раённага цэнтра розных сацыяльных сфераў.

Даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь; аб рэалізацыі праў дзяцей-інвалідаў у Гродзенскай вобласці; супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь, адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю; аб бяспецы экспуатацыі пячнога ацяплення; аб гісторыі стварэння БССР і яе ролі ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і развіцці суверэннай краіны – такія актуальныя пытанні былі вынесены на абмеркаванне ў працоўных калектывах, якія ў рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва наведалі абласныя і раённыя інфармацыйна-прапагандысцкія групы.

Аб прымаемых мерах па супрацьдзеянні наркаманіі, незаконнаму абароту наркотыкаў і звязанымі з імі правапарушэннямі паведаміў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль.

Ён расказаў аб наркасітуацыі ў краіне, Гродзенскай вобласці і мерах, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі па недапушчэнні распаўсюджвання наркотыкаў сярод насельніцтва, у тым ліку сярод навучэнскай моладзі, асобна ўвага была скіравана на адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю.

Пытанне аб рэалізацыі праў дзяцей-інвалідаў у Гродзенскай вобласці ў поўным аб’ёме раскрыла Алена Васкель. У ходзе свайго выступлення яна скіравала ўвагу прысутных на ўстаноўленыя заканадаўствам дзяржаўныя гарантыі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, дапамогу па доглядзе дзіцяці ў сферы адукацыі і медыцыны, парадак і ўмовы прызначэння пенсіі, тэрміны падачы заявы для прызначэння дапамогі, аказанне сацыяльных паслуг і падтрымкі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Таксама было разгледжана пытанне аб сацыяльных гарантыях у галіне санаторна-курортнага лячэння і магчымасцях аздараўлення дзяцей-інвалідаў.

Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык расказаў аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і гібеллю на іх людзей на тэрыторыі раёна, вобласці і па рэспубліцы ў цэлым за 2018 год, нагадаў асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых прыладаў, электраабсталявання, паводзінаў у месцах з масавым знаходжаннем людзей. Таксама было ўзнята пытанне аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб неабходнасці абсталявання жылых пакояў, дамоў і кватэр аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Напрыканцы сустрэчы кіраўнікі і спецыялісты запрасілі звяртацца па своечасовую дапамогу і тлумачэнні па актуальных пытаннях у адпаведныя структуры і ведамствы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ