Аўтаўладальніку на заметку

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Да работнікаў Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” часта звяртаюцца аўтаўладальнікі з пытаннем наконт пераносу адзнакі аб праходжанні дзяржтэхагляду.

Так, адзнака пераносіцца пры:

— унясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродка (тэхпашпарт);

— выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродка;

выдачы новага дакумента (сертыфікат) аб праходжанні дзяржтэхагляду;

— дзяржрэгістрацыі транспартнага сродка новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху.

Нагадаем, што аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага тэхагляду, будуць аштрафаваны.

На Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” вядзецца комплексная праграма работы з кліентамі. Прадастаўляюцца розныя віды паслугаў. Напрыклад, правядзенне ў адным будынку тэхагляду, яго аплаты, па жаданні кліента – тэрміновага ўхілення на месцы дробных недахопаў аўтамабіля, выяўленых у час тэхагляду, атрыманне канчатковых дакументаў і дазволу на ўдзел у транспартным руху. Тэхагляд аўтамабіля займае ўсяго 20-25 хвілін. Станцыя працуе па прынцыпе папярэдняга запісу. Тут можна правесці камп’ютарную дыягностыку транспартнага сродка, калі патрабуецца рамонт, можна скарыстацца паслугамі аўтаслесара.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 2-60-00.

Алег УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”