Вітамінка добрага настрою

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У пятніцу, 12 кастрычніка, свята завітала да шматдзетнай маці Ірыны Варонка, якая не змагла пабыць на ўрачыстым ушанаванні і канцэрце, што ладзілася да Дня маці ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

Справа ў тым, што жанчына з маленькай дачкой Веранікай у гэты час знаходзіліся ў дзіцячым аддзяленні Цэнтральнай раённай бальніцы. Тут іх з падарункамі і віншаваннямі наведалі госці —дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык і інспектары па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Інэса Стырнік і Таццяна Журко.

Ірына Варонка – маці трох дзяцей: Кіры, Уладзіслава, маленькай Веранікі. З 2017 года жанчына працавала сядзелкай па доглядзе за адзінокім пажылым грамадзянінам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Ірына Іванаўна зарэкамендавала сябе як адказная, працалюбівая, сціплая работніца, якая добрасумленна выконвала свае абавязкі. Восенню гэтага года жанчына пайшла ў чарговы водпуск па доглядзе дзіцяці да трох гадоў.

Калегі пра яе не забыліся і перадавалі работніцы самыя шчырыя віншаванні і пажаданні здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці ад дзетак.

Ірына Варонка падзякавала за візіт і падарунак і ў сваю чаргу павіншавала калегаў са святамі.

Ірына КАЎКЕЛЬ



1 комментарий по теме “Вітамінка добрага настрою

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *