Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей – свята мудрасці і дабра.
Людзі мудрага ўзросту ў кожным высокаразвітым грамадстве заслугоўваюць асаблівай увагі і павагі. Часцінка працы кожнага з Вас закладзена ў падмурак цяперашняга дабрабыту раёна.
Вы актыўна працавалі многія гады на карысць нашай Радзімы, захоўваючы яе самыя добрыя і каштоўныя традыцыі, з любоўю, цяплом і клопатам гадавалі дзяцей.
Прыміце нізкі паклон і падзяку за вашу працу! Шчыра жадаем вам добрага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў шчаслівага і мірнага жыцця!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў