Дыялог думак

Важнае Свежыя навіны Улада

29 кастрычніка ў Дварцы Незалежнасці горада Мінска адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з актывістамі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» – пераемнікамі традыцый камсамолу, які ў гэты дзень адзначыць свой векавы юбілей.

Дзятлаўшчыну на сустрэчы прадставяць першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык і настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксана Роўба.

Мы папрасілі іх расказаць з якім настроем едуць у сталіцу.

Кацярына Хілімончык:

– Мерапрыемства прымеркавана да юбілею камсамола, значыць, гэта добрая нагода не толькі аддаць даніну павагі слаўнаму мінуламу і традыцыям моладзі ранейшых пакаленняў, але і паразважаць пра нашу будучыню.

Спадзяюся пачуць шмат новага і цікавага пра справы саюзнай моладзі. Заўсёды ўважліва адношуся да падобнай інфармацыі і стараюся лепшы і перадавы вопыт пераймаць і ўкараняць у нашым раёне. Цікава даведацца, якую ацэнку моладзевым справам і праектам дасць сам прэзідэнт, што ён абмяркуе з удзельнікамі сустрэчы.

Настрой перад паездкай – выдатны. Думаю, нас чакаюць яркія ўражанні, новыя знаёмствы, цікавая інфармацыя.

 

Аксана Роўба:

– Сустрэча з кіраўніком дзяржавы – гэта хвалююча. Нам выпала выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць, што чакае моладзь Беларусі, якія новыя магчымасці адкрываюцца перад таленавітымі маладымі людзьмі.

Мне як педагогу вельмі важна назапасіць уражанняў ад будучай паездкі, каб пасля дзяліцца імі з навучэнцамі нашай школы. У нас таксама нямала таленавітых дзяцей, таму любы станоўчы вопыт дапаможа ў далейшым развівацца ў правільным накірунку, рыхтаваць новыя, актуальныя для нашай краіны праекты.

Запісала Ірына КАЎКЕЛЬ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *