22 верасня 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”, якая арганізуецца ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці.
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці – гэта міжнародная кампанія, якая праводзіцца пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае Асацыяцыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнэсу больш чым з 2000 гарадоў з 40 краін свету.
У гэты дзень аўтамабілісты могуць:
— адрэгуляваць рухавік сваёй машыны (гэта можа паменшыць шкодныя выкіды на 10%);
— глушыць матор на прыпынках;
— не перашкаджаць руху грамадскага транспарту;
— адмовіцца ад кароткіх паездак.
Дзятлаўская раённая інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендуе жыхарам горада Дзятлава і раёна пакінуць 22 верасня сваю машыну на стаянцы. Прагуляйцеся пешшу, перасядзьце на веласіпед і паглядзіце на прыгажосць свайго горада не з акна аўтамабіля.
Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя