Навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава, якія адпачываюць у летніку “Эрудыт”, у Сусветны дзень донара крыві сустрэліся з валеолагам Дзятлаўскага райЦГЭ Наталляй Юрэня і старшынёй раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галінай Касцюк. Для гімназістаў госці правялі тэматычную гадзіну інфармавання.
Наталля Юрэня зазначыла, што Сусветны дзень донара крыві адзначаецца штогод. Такім чынам Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыцягвае ўвагу грамадскасці да гэтай важнай тэмы. Сёлета Дзень донара праходзіць пад лозунгам “Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём”. Донарам у Беларусі можа стаць паўналетні грамадзянін, які не мае хранічных захворванняў. З 1 па 15 чэрвеня ў нашай рэспубліцы праходзіць акцыя па добраахвотнай бясплатнай здачы крыві “У Беларусі добрае сэрца”. Кроў ратуе шмат чалавечых жыццяў, а бяда можа завітаць да любога чалавека.
Размову з навучэнцамі прадоўжыла Галіна Касцюк. Яна расказала, якую дапамогу людзям аказвае Таварыства Чырвонага Крыжа і чаму за мяжой “модна” быць донарам. Зазначыла, што пераліванне крыві і прадуктаў крыві неабходны пры правядзенні складаных медыцынскіх і хірургічных працэдур. Яно таксама мае важную ролю для аховы здароўя маці і дзяцей пры ўскладненнях пры родах. Галіна Эдвардаўна заклікала падрастаючае пакаленне быць гуманнымі і ў далейшым станавіцца донарамі.
Напрыканцы размовы Наталля Юрэня растлумачыла дзецям і педагогам эпідсітуацыю ў раёне па шаленстве і захворваннях, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, папрасіла быць абачлівымі і асцярожнымі ў час летніх канікулаў, пажадала здароўя і добрага адпачынку.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Познавательно
Рейтинг комментария:00
Не зря лагерь «Эрудит».
Рейтинг комментария:00