Падарожжа ва ўніверсітэт

Падзеі

Навучэнцы XI класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы разам з бацькамі і класным кіраўніком наведалі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Ва ўніверсітэце быў «Дзень адкрытых дзвярэй».

Перш-наперш мы сустрэліся з адміністрацыяй універсітэта, пазнаёміліся з умовамі прыёму дакументаў і спецыяльнасцямі 2017 года. Навучэнцы мелі магчымасць з першых вуснаў пачуць адказы на пытанні пра паступленне ў БарДУ.

У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі выкладчыкі і, безумоўна, студэнты БарДУ, якія ахвотна гутарылі са старшакласнікамі і адказвалі на шматлікія пытанні.

Прадстаўнікі кожнага факультэта, каб прыцягнуць увагу школьнікаў і іх бацькоў, запрашалі на майстар-класы, лабараторныя заняткі.

Выпускнікі Казлоўшчынскай школы  наведалі адкрыты  лабараторны  занятак па інфарматыцы, які даў магчымасць адчуць сябе студэнтамі. У рамках  дня адкрытых дзвярэй студэнтамі ўніверсітэта была праведзена экскурсія па вучэбным корпусе, лабараторным комплексе.

Асобная старонка экскурсіі была прысвечана працы ўніверсітэцкай бібліятэкі. Работнікі бібліятэкі пазнаёмілі адзінаццацікласнікаў з унікальным фондам, правялі экскурсію па чытальнай зале.

Дзень адкрытых  дзвярэй скончыўся святочным канцэртам, які падрыхтавалі студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Магчыма, пасля гэтага візіту хтосьці з нас, выпускнікоў, сур’ёзна задумаўся аб паступленні менавіта ў гэтую навучальную ўстанову.

Ламака Уладзіслаў, вучань 11 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *