Вопыт і маладосць – за сямейныя каштоўнасці

Падзеі

Дзе ёсць сям’я – няма адзіноты лічаць наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда”, што функцыянуе пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Такую тэму яны выбралі для чарговага пасяджэння аб’яднання па інтарэсах, тым больш, што ладзілася яно ў Дзень сям’і.

Невялікую танцавальную праграму для людзей мудрага ўзросту падрыхтавалі выхаванцы ДРЦД №2 горада Дзятлава пад кіраўніцтвам Вольгі Палухінай.

Сустрэча прадоўжылася на музычнай хвалі: згулялі ва “Угадай мелодыю”, затым перайшлі да вясёлай сямейнай віктарыны, а напрыканцы застаўся час і для сяброўскіх размоваў.

Святочныя сустрэчы на гэтым не завяршыліся. Работнікі Цэнтра і актывісты пярвічнай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа разам са старшынёй раённай арганізацыі Галінай Касцюк завіталі ў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Пры падтрымцы педагогаў садка госці правялі да Дня сям’і цікавае мерапрыемства – “Нашы алімпійскія гульні”. Спартыўная форма правядзення сямейнага свята, па словах Галіны Касцюк, была выбрана таму, што цяпер праходзіць месячнік Чырвонага Крыжа і ўдзельнікі арганізацыі агітуюць грамадскасць далучацца да здаровага ладу жыцця.

Сіламі педагогаў да свята былі аформлены гульнёвыя пляцоўкі і гарадкі для малечы. Бацькоў і выхаванцаў запрасілі паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах. Усе, хто годна праходзіў іспыты, атрымлівалі падарункі ад Чырвонага Крыжа.

Ірына КАЎКЕЛЬ 

Стоит почитать:

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Свята заклікае!

Пабудаваць дом мары і сустрэцца на “Скрыжаванні мастацтваў” – творчыя пляцоўкі фестывалю

Уручаны ўзнагароды сем’ям-пераможцам “Зецельскага фэсту”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *