Прэс-тур і ўзнагароды лепшым СМІ

Падзеі

Урачыстасць для журналістаў Гродзеншчыны прайшла ў Астраўцы.

Журналісты друкаваных выданняў і тэлерадыёкампаній вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных прафесійным святам – Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Іх цёпла вітаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Свілло, які адзначыў актуальную ролю і значэнне СМІ ў жыцці людзей.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шумейка падзякаваў журналістам за працу, перадаў самыя цёплыя віншаванні ад намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча і начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Вярсоцкага.

Лепшым журналістам і калектывам былі ўручаны Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і іншыя ўзнагароды.

У ліку ўзнагароджаных Ганаровымі граматамі – Дзятлаўская раённая газета “Перамога”.

Таццяна ГРЫЦУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

Стоит почитать:

ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» пачынае работу

Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси

Награды и песни – журналистам Гродненщины



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *