Аб рэалізацыі мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010 — 2015 гадах

Падзеі

Пытанні абгрунтаванасці і эфектыўнасці выкарыстання фінансавых сродкаў, накіраваных на рэалізацыю мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010 — 2015 гадах, разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Нягледзячы на тое, што дзяржавай за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэту толькі на кампенсацыю працэнтаў па выдадзеных на будаўніцтва і рэканструкцыю малочнатаварных фермаў крэдытаў і кампенсацыю стратаў банкаў Рэспублікі Беларусь з прычыны выдачы льготных крэдытаў накіравана ў 2013 — 2014 гадах 1,9 трыльёна рублёў, параметры па вытворчасці і рэалізацыі малака, закладзеныя ў Рэспубліканскай праграме развіцця малочнай галіны ў 2010 — 2015 гадах, выкананы адпаведна толькі на 80,3 і 80 працэнтаў.

У Гродзенскай вобласці ў 2014 годзе атрымана 1080,6 тысячы тон малака, што на 5,3 працэнта больш, чым у 2013 годзе. Разам з тым, не выканалі планы рэалізацыі малака Дзятлаўскі (95,5 працэнта), Іўеўскі (97,9 працэнта), Карэліцкі (98,9 працэнта), Лідскі (94,5 працэнта), Мастоўскі (96,8 працэнта), Ашмянскі (96,5 працэнта), Слонімскі (86,4 працэнта) і Смаргонскім (98,8 працэнта) раёны.

Сярэдні надой малака ад каровы ў вобласці павялічыўся на 6 кілаграмаў і склаў за 2014 год 5148 кілаграмаў. Пры гэтым 8 раёнаў з 17 (47 працэнтаў) у мінулым годзе зменшылі названы паказчык. Найбольшае зніжэнне адзначана ў Слонімскім (-621 кілаграм), Лідскім (-201 кілаграм), Смаргонскім (-195 кілаграмаў), Мастоўскім (-175 кілаграмаў) і Ашмянскім (-121 кілаграм) раёнах.

Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема з камплектацыяй пабудаваных і рэканструяваных фермаў. Так, на 1 студзеня 2015 года не ўкамплектаваны малочнатаварныя фермы, пабудаваныя ў 2012 годзе, у СВК «Караліна» (МТФ «Івашковічы») Зэльвенскага раёна — 70,3 працэнта, УСП «Саўгас «Вердамічы» (МТФ  «Дабраволя») Свіслацкага раёна — 92 працэнты.

Адной з прычын невыканання даведзеных Праграмай паказчыкаў з’яўляецца нізкая эфектыўнасць работы часткі пабудаваных і рэканструяваных малочнатаварных фермаў. Толькі на 2 з 17 МТФ, пабудаваных  паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2008 года № 332 «Аб будаўніцтве малочнатаварных фермаў», забяспечаны прадугледжаны праектамі надой у памеры 7000 кілаграмаў за год.

З 57 малочнатаварных фермаў, пабудаваных у 2010 — 2012 гадах у рамках Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010 — 2015 гадах і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2008 года № 332, на 17 (30 працэнтаў) сярэдні надой ад каровы за 2014 год ніжэйшы, чым у сярэднім па раёнах.

Значна горшая сітуацыя на рэканструяваных малочнатаварных фермах. Так, са 108 уведзеных у эксплуатацыю пускавымі комплексамі і ў поўным аб’ёме малочнатаварных фермаў сярэдні надой за 2014 год на 58 (54 працэнты) ніжэйшы, чым у сярэднім па раёнах. Аналагічная сітуацыя адзначаецца і ў бягучым годзе.

Асноўнай прычынай не забеспячэння запатрабаванай прадуктыўнасці дойнага статку з’явілася недасканаласць кармавой базы галіны і незахаванне тэхналагічных рэжымаў вытворчасці кармоў і, як паследак, дэфіцыт кармоў запатрабаванай структуры і якасці, недастатковасць і незбалансаванасць рацыёнаў.

У асобных раёнах стрымліваецца рост прадуктыўнасці кароў па прычыне недагляду ва ўзнаўленні статку. У 2014 годзе менш леташняга атрымана цялят у Дзятлаўскім і Мастоўскім раёнах — на 541 і 335 галоваў адпаведна. Акрамя таго, у студзені — сакавіку 2015 года менш за аналагічны ўзровень 2014 года атрымана прыплоду цялятаў у Дзятлаўскім, Ашмянскім, Іўеўскім і Слонімскім раёнах.

Выяўлены шматлікія факты неэфектыўнага выкарыстання наяўнага абсталявання. Так, у СКУП «Волпа» Ваўкавыскага раёна з верасня 2013 года не выкарыстоўваецца даільная ўстаноўка ААТ «Гомельагракамплект» коштам 1,7 мільярда рублёў. На шэрагу фермаў не выкарыстоўваюцца залы раздою з устаноўленым абсталяваннем (МТФ «Хадзяўляны» СВК «Русь-Агра» і МТК «Вензавец» СВК «Вензавец» Дзятлаўскага раёна, МТК «Поразаўскі» УСП «Поразава” Свіслацкага раёна).

Не працуюць селекцыйныя вароты на МТК «Васёўцы» СВК «Прымежны» Ашмянскага раёна, МТК «Ліпнішкі» СВК «Агра-Ліпнішкі» Іўеўскага раёна, МТК «Васявічы» СВК «Дварэц-Агра» і МТФ «Хадзяўляны» СВК «Русь-Агра» Дзятлаўскага раёна, МТФ «Радавошча» СРДУП «Свіцязь» Навагрудскага раёна. Часткова спраўнае вышэйназванае абсталяванне на МТФ «Дунічы» СВК «Чарнелі» Іўеўскага раёна і МТК «Вензавец» СВК «Вензавец» Дзятлаўскага раёна.

У шэрагу сельгасарганізацый недагляды ў рабоце малочнай галіны спрабуюць схаваць за прыпіскамі прадукцыі. Так, у МРСУП «Мастаўчанка» Мастоўскага раёна на МТК «Мікялёўшчына-2» за студзень — верасень 2014 года прыпісалі 53,7 тоны малака, а цалкам па гаспадарцы — 145 тон. Аналагічны факт меў месца на МТФ «Занкі» ў ААТ «Акр-Агра» Свіслацкага раёна.

Нізкая эфектыўнасць работы малочнай галіны, невыкананне даведзеных Праграмай паказчыкаў па валавой вытворчасці і прадуктыўнасці, істотныя недагляды ў пытаннях кормавытворчасці, узнаўлення і тэхналогіі ўтрымання жывёлін прыводзяць да значнага росту запазычанасці сельскагаспадарчых арганізацый  перад арганізацыямі малочнай галіны па выдадзеных авансах.

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *