Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці вывучаны стан жылога фонду Гродзенскай вобласці і ўстаноўлена, што гэта адно з вострых сацыяльных пытанняў.
Разам з тым, капітальны рамонт жылога фонду ажыццяўляецца на падставе перспектыўных – на 5 гадоў і бягучых графікаў, што зацвярджаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Асноўнымі крыніцамі фінансавання капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі жылога фонду з’яўляюцца сродкі мясцовых бюджэтаў і ўнясенне ўласнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў і членамі арганізацыі забудоўшчыкаў платы за капітальны рамонт.
Да 2013 года адлічэнні на капітальны рамонт жылога фонду пералічвалі толькі грамадзяне, якія пражываюць у дзяржаўным жылым фондзе. Цяпер адлічэнні на капітальны рамонт робяць і тыя, хто пражывае ў ведамасным жылым фондзе.
Паводле нормаў заканадаўства, сродкі ад унясення плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслугаў платы за капітальны рамонт падлягаюць залічэнню на спецыяльныя рахункі, якія маюць рэжым функцыянавання спецыяльнага рахунка, адкрытыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, або на рахункі таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў у мэтах акумулявання гэтых сродкаў для фінансавання і (або) пакрыцця выдаткаў на правядзенне капітальнага рамонту жылых дамоў.
Разам з тым, у Гродзенскай вобласці ўстаноўлены выпадкі, калі мэтавыя сродкі грамадзян выкарыстоўваюцца не па прызначэнні.
Сітуацыя, якая склалася, не спрыяе папаўненню крыніцы фінансавання капітальнага рамонту жылога фонду і тым самым прыводзіць да нездавальняючага стану жылля, якое дзесяцігоддзямі чакае чаргі на капітальны рамонт, а прадпрыемствы мэтавыя сродкі выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці як “рэзервовы фонд”.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў накіраваны ў адпаведныя дзяржаўныя органы для ўрэгулявання дадзенага пытання, якое пакінута на кантролі ў Камітэце да яго поўнага вырашэння.
Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
Стоит почитать: